05 мая ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы ў рамках акцыі “Чытаем разам” быў праведзены чытацкі бібліямарафон “Чытаем кнігу пра вайну”. Мерапрыемства прайшло з вучнямі 10 класа Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад сярэдняя школа”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з тэматычнай выставай “Вайна далёкая і блізкая”, з беларускімі пісменнікамі, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну. Удзельнікі прачыталі ўрыўкі з апавяданняў В. Быкава, А.Савіцкага, Г. Марчука, А.Адамовіча, А.Сульянава.