Лявонавіцкая сельская бібліятэка-клуб прыняла ўдзел ў акцыі “Чытаем кнігі пра вайну”. Бібліятэкар і ўдзельнікі мерапрыемства наведалі ветэрана Шалеснага Фёдара Васільевіча, які пражывае ў вёсцы Лозкі. Фёдар Васільевіч мае шэраг узнагарод. Сярод іх Ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль “Георгій Жукаў 1896-1996”, юбілейныя медалі. Але галоўная ўзнагарода для ветэрана – тое, што помняць людзі пра подзвіг нашага народа і шануюць яго. Таму Фёдар Васільевіч штогод удзельнічае ў святкаванні Дня Перамогі. Удзельнікі пачыталі вершы ваеннай тэматыкі. На сустрэчы прысутнічала настаўніца ДУА“Вучэбна-педагагічны комплекс Лявонавіцкі дзіцячы-сад базавая школа” Бурдун Наталля Міхайлаўна і дачка Фёдара Васільевіча.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.