4 мая ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця, да дня Перамогі, прайшоў чытацкі бібліямарафон “Чытаем кнігі пра вайну”. У рамках мерапрыемства арганізавана выстава кніг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: загадчык сектарам па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры” – Сіўко Алена Іосіфаўна, культарганізатар – Катрач Валянціна Валянцінаўна, работнікі Парэцкага сельскага Савета ўпраўляючы справамі – Бакшук Наталля Генрыхаўна, галоўны спецыяліст Белавус Марыя Феліксаўна; вучні сярэдняй школы Лаўнік Ягор, Емельянчык Уладзіслаў, Мірашнічэнка Ганна, Лаўнік Надзея. Удзельнікі мерапрыемства выбіралі для сябе кнігі пра вайну, кожны прачытаў маленькі ўрывак з выбраных твораў.