24.04. у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульна-даступнай інфармацыі сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” на экалагічную гадзіну “Чтоб повсюду зеленели сосны, вязы, клёны, ели!”. Бібліятэкар паведаміла пра дрэвы якія “адзяваюць і кормяць” людзей, з якіх дрэў робяць музычныя інструменты. Рабяты вызначалі па гадавым кольцам ухрост сасны, паўдзельнічалі ў гульнях “Дрэвы Беларусі”, “Батанічныя жмуркі”, праслухалі экалагічнае апавяданне “Выхадны дзень у лесе” і знайшлі памылкі паводзін школьнікаў у лесе. Закончылася сустрэча праглядам прэзентацыі “Удивительные деревья”. Выстава-пытанне “Ты представляешь свою жизнь без леса?” прыцягвае да сябе ўвагу не толькі дзяцей, але і дарослых. Яна арганізавана ў чытальнай зале бібліятэкі і радуе вока не толькі прыгожымі пейзажамі і кнігамі, а і драўлянымі вырабамі, прыказкамі і прымаўкамі, якія напісаны на спілах бярозы.