26 красакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі для вучняў 8 класа быў праведзены экскурс у гісторыю катастрофы “Чорная быль” (да Дня чарнобыльскай трагедыі). Бібліятэкар расказала пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, яе вынікі, паказала прэзентацыю “Чарнобыль”, зрабіла агляд літаратуры ля выставы “Чарнобыль – чорны быль”. Напрыканцы мерапрыемства правяла экалагічную гульню – віктарыну “У нас Зямля адна”.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.