11 чэрвеня падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стеныˮ бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання і супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі для асуджаных Папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне №26” бенэфіс пісьменніка “Человек, который спорил с войнойˮ, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка. Ён увайшоў у гісторыю, як аўтар сумленных, адкрытых і бескампрамісных кніг аб вайне, падкрэсліваючы яе амаральнасць і бесчалавечнасць. У сваіх творах ён акрэсліваў агульначалавечыя якасці: дружбу, дабрыню, смеласць, адзіноту. Падчас мерапрыемства слухачы даведаліся аб жыцці пісьменніка, творы якога былі накіраваны супраць нацыстскага рэжыму, адбыўся прагляд відэа “Рэмарк” і “На Западном фронте без перемен”. Бібліятэкар зрабіла агляд кніг Рэмарка, якія былі экспанаваны на выставе “Человек, который спорил с войной”.