11 жніўня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка” на тэму ”Чай і здароўе”. Удзельнікі аб’яднання пачулі цікавую гісторыі пра чай, аб карысных і шкодных якасцях гэтага напітку для здароўя чалавека. Алябьева А.Я. расказала аб правядзенні чайнай цэрымоніі ў Кітаі. аб самых распаўсюджаных відах чаю ва ўсім свеце. За кубачкам гарбаты абмеркавалі чайны этыкет у розных краінах свету.