Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі 16 сакавіка для вучняў 9”А” класа ДзУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа” арганізавала экспрэс – інфармацыю “Час новых прафесій”. Усім вядома, што існуе вялікая колькасць прафесій: ад прадаўца да пераварочвальніка пінгвінаў. Аб тым, хто такі бібліятэкар і ў чым заключаецца яго работа, было расказана на мерапрыемстве. Таксама была паказана прэзентацыя пра бібліятэкі, відэа пра Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, праведзена віктарына.