Ляцяць гады … усё больш часу аддзяляе нас ад Вялікай Перамогі. Усё менш застаецца ў жывых людзей, якія  набліжалі  гэтую Перамогу. І тым даражэй для нас успаміны відавочцаў, якія перажылі вайну. У рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка —месца памяці”, абласной бібліятэчнай эстафеты памяці, Тыдня ваенна – патрыятычнай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка” прайшлі відэачытанні “К подвигу героя сердцем прикоснись”, гістарычны рэпартаж “Подзвігу доблесці – памяць і гонар: нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны нашай мясцовасці. Бібліятэкар наведала жыхарку аграгарадка Дварэц Жых Яніну Янаўну, дзяцінства якой выпала на гады ваеннага ліхалецця. Яна падзялілася ўспамінамі тых страшных часоў, расказала пра растрэл  у Дварэцкім гета. #бібліятэка_9/05

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.