Жукоўшчынская сельская бібліятэка-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны 24 чэрвеня ў парку арганізавала летнюю чытальню “Бібліятэка пад парасонам”, дзе на свежым паветры, у цяні дрэў прахожыя мелі магчымасць выбраць кнігу па густу, пазнаёміцца з новымі перыядычнымі выданнямі. Дзеці выбіралі кнігі для летняга праграмнага чытання, размясціўшыся на каўры разгадвалі рэбусы і красворды.