Першага верасня ў ДУК “ Дзятлаўская  раённая бібліятэка” у рамках  Дня ведаў прайшло свята роднага слова “Бібліятэка і мы”, прысвечаны Году моладзі. На сустрэчы прысутнічалі вучні 10-11-х класаў СШ № 1 г.Дзятлава. Са словамі віншавання да іх звярнулася бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лашчэўская Ганна Вячаславаўна. На працягу мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі “1 верасня” і “Самыя прыгожыя бібліятэкі свету”. На сустрэчу была запрошана Касянкова Ірына Анатольеўна. Яна таксама павіншавала вучняў з Днём ведаў, прачытала свае вершы “Беларуская родная мова”, “Любай Дзятлаўшчыне”, “Краіна юнацтва”, “Як цудоўна жыць”, “Давайце возьмемся за рукі”, “За ўсё, Гасподзь, я дзякую Табе” і іншыя. Пажаданнем для моладзі сталі словы “хай здзяйсняюцца вашы мары і надзеі, вера і любоў зробяць вас багацейшымі… Шмат здароўя і шчасця жадаю, бо цудоўна і радасна жыць!”

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.