Сапраўдным святам для навучэнцаў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г.Дзятлава” стала экскурсія ў раённую бібліятэку “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья”. Дзеці даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, пазнаёміліся з часопісамі іх узросту. З вялікім задавальненнем разглядалі ілюстраваныя і цікавыя кнігі. Для аўдыторыі было паказана лялечнае прадстаўленне “Как зайка-хваста хотел стать читателем библиотеки”. Час праляцеў вельмі хутка, пара было вяртацца ў дзіцячы сад. Дзеці былі ў вялікім захапленні, пакідалі бібліятэку з цудоўным настроем і жаданнем абавязкова наведаць яе яшчэ раз.\