27 кастрычніка ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшоў экалагічны вечар “Беражы свой дом, сваю планету”. Бібліятэкар вяла аповед пра экалагічныя праблемы, аб тым якую шкоду наносіць чалавек прыродзе. Юныя чытачы падрыхтавалі цікавыя паведамленні аб пользе жывёл, прапанавалі розныя спосабы навядзення чысціні і парадку на вуліцах роднага мястэчка.