У другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з вучнямі лагера “Здаравячок” на мур-турніры “Белая кіска – чорны кот”. Вядучая расказала пра мінулае катоў , пра эмацыянальнае ўздзеянне іх на многіх пісьменнікаў. Затым арганізавалі каманды дзяўчынак “Белая кіска ” і хлопчыкаў “Чорны кот”. Адбыліся туры: “Літаратурныя каты” – па ўрыўках вызначыць твор, “Самі з вусамі” – хто першы зложыць паштоўку з героем мерапрыемства, “Кот у мяшку” – выбраць правільны адказ з прапанаваных, “Кошка – гумарыстка” – адгадаць гумарыстычныя загадкі. Пакуль каманды спаборнічалі, з залам праводзілі “Кашачую віктарыну”, чыталі вершы, займальныя факты з жыцця катоў. Напрыканцы журы падвяло вынікі. Перамогу атрымала каманда “Белая кіска”.