У Беларусі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у 2-ю нядзелю мая. Да гэтай знамянальнай даты ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся інформ-дайджэст “Беларуси символы родные”, выстава-сімвал “Государственные символы – национальная гордость”. Сцяг, герб і гімн з’яўляюцца атрыбутамі любой суверэннай краіны ў свеце. Гэта сімвалы, якія адлюстроўваюць гістарычныя і духоўныя рысы народа, асаблівасці яго культуры і светапогляду, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Ва ўсе часы людзі цанілі сцяг сваёй дзяржавы, бераглі, верылі ў яго славу і веліч, прысягалі на вернасць.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.