Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь 5 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла гістарычная гадзіна “Беларусь мая, родны край”. Бібліятэкары расказалі пра сімволіку нашай дзяржавы. У мерапрыемстве гучалі вершы У.Карызны, В.Віткі, С.Грахоўскага “Мая радаслоўная”, В.Жуковіча “Беларусь”, “Цудоўная краіна”.