16 лютага у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў алімпійскі калейдаскоп “Беларусь алімпійская”. Беларускі спорт мае багатыя традыцыі. Гродзенская вобласць таксама з году ў год павялічвае дасягненні ў спорце. У Прынёманскім краі нарадзіліся і выраслі алімпійскія чэмпіёны Вольга Корбут, Аляксандр Курыловіч, Ірына Шылава, Яніна Карольчык , Андрэй Мінеўскі і інш. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з кнігамі “Олимпийская страна Беларусь», “Олимпийцы Гродненщины”. Больш падрабязна засяродзіла сваю ўвагу на 23 –х Алімпійскіх гульнях. Пазнаёміла з зімнімі алімпійскімі відамі спорту, раскладам стартаў, абмеркавалі дасягненні беларускіх спартсменаў. Дарэчы і ў сёлетняй Алімпіядзе ўдзельнічаюць лыжніцы Гродзеншчыны – Юлія Ціханава і Анастасія Кірылава.