Бартан Віталь Іванавіч

(01.01.1935)

nav1Нарадзіўся у в.Гузні Дзятлаўскага раёна. У 1951г. скончыў Дзям’янаўскую сямігадовую школу  і паступіў у Лідскае вучылішча. З 1952 па 1956 гг. служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў Навагрудскім педвучылішчы, якое скончыў у 1958г. Настаўнічаў у Бераставіцкім і Дзятлаўскім раёнах, адначасова вучыўся на аддзяленні філасофіі завочнага факультэта БГУ. Пасля заканчэння БДУ ў 1966г. паступіў у аспірантуру пры кафедры гісторыі філасофіі і логікі, а ў 1969г. быў залічаны выкладчыкам гэтай кафедры. У 1972г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Мае вучоную ступень кандыдата філасофскіх навук і вучонае званне дацэнта.

В.М.Бартан – аўтар кніг “Сравнение как средство познания” (1978), “Формирование убеждений и лекционная пропаганда” (1982). Ён – сааўтар вучэбных дапаможнікаў “Логика” (1974), “Сборник упражнений по логике” (1977,1981,1990), “Логика”, “Логика: логические основы общения”. Апублікаваў больш за 100 навуковых работ у перыядычным друку. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 4 кандыдаты навук.

Літаратура:

Бараноўскі,П.М. Бартан Віталь Іванавіч / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. –  Мн., 1997. –  С.339.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.