9 снежня ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы ладзіліся гучныя чытанні “Азбука для праваслаўных дзяцей”. На мерапрыемства былі закліканы дзеці, якія наведваюць нядзельную праваслаўную школу, разам з настаўнікамі – Маленчык Марыяй Іванаўнай і Слаута Кацярынай Міхайлаўнай. Дзеці ўслых чыталі кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай царквы. Сустрэча закончылася праглядам відэафільма “Рождество Пресвятой Богородицы”