18 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Любазнайка”. Удзельнікі аб’яднання – вучні 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, класны кіраўнік Рашчупкіна Вольга Аляксееўна. Для іх ладзілася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Азбука бережливости”. У асноўным гаворка вялася аб беражлівых адносінах да кніжкі. На мерапрыемства завітаў хуліган, які не ўмеў берагчы кніжкі, а кніжны доктар навучыў рабят лячыць іх. Хуліган атрымаў ад доктара ўкол сумлення, каб заўсёды беражна адносіўся да сябра-кніжкі. Дзеці разам з доктарам лячылі хворыя кнігі, гулялі ў гульні. Відэаролік “Азбука бережливости” напомніў рабятам аб беражлівых адносінах да вады, электраэнергіі, як правільна размяркоўваць бытавыя атходы, і яшчэ шмат іншай інфармацыі. Напрыканцы амаль кожны ўдзельнік узяў з сабою да дому сябра-кніжку, каб цікава правесці вольны час.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.