Сёння мы адзначаем славуты юбілей – 100-годдзе нашай арміі- Чырвонай, Савецкай, Узброеных Сіл краіны. Гэта цэлая эпоха, авеяная баявой славай многіх пакаленняў. 23 лютага мы ўспамінаем усіх, хто ў розны час годна нёс воінскую службу, змагаўся з ворагам, адстойваў свабоду і незалежнасць нашай краіны, хто і сёння з гонарам нясе службу ва Узброеных Сілах і прадаўжае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў. У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі можна пазнаёміцца з кніжнай выставай “Армія. 100 год гісторыі”, дзе прадстаўлены матэрыял на гэтую тэму.