Архіепіскап Феафан Семяняка

(06.01.1879-10.11.1937)

Архіепіскап Феафан, (у міры – Мікалай Адамавіч Семяняка), нарадзіўся ў Дзятлаве 6 студзеня 1879 года, у сям’і пісара. Бацькі дапамаглі яму атрымаць добрую адукацыю. Мікалай закончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні. Згодна запісаў метрычных кніг Свята-Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі, ён пасля заканчэння семінарыі служыў тут з 1904 па 1905 год псаломшчыкам. 14 лістапада 1905 года быў рукапрыкладзены ў сан свяшчэнніка. У розных мясцінах, дзе давялося быць святаром Мікалаю Адамавічу Семяніку, ён сумленна выконваў свае абавязкі свяшчэнніка і духоўнага настаўніка. Калі пачалася Першая сусветная вайна, ён разам з насельнікамі манастыра эвакуіраваўся ў Тыфліс (Грузія), дзе служыў свяшчэннікам у Тыфліскім саборы. Затым пераехаў у Севастопаль, дзе давялося служыць свяшчэннікам у Севастопальскай міннай школе. Месца служэння айца Мікалая  ў час грамадзянскай вайны дакументальна пацвердзіць не ўдалося.

З 1921 года пачаўся маскоўскі перыяд у служэнні будучага архіпастыра. Аднак 30 лістапада 1925 года айцец Мікалай  быў арыштаванны і абвінавачаны ў прыналежнасці ўжо контррэвалюцыйнай групоўкі. Ён правёў год у Бутырскай турме, знаходзячыся пад следствам, а затым быў прыгавораны да двух гадоў ссылкі. Знаходзіўся ён у горадзе Усць-Сысольскі (цяпер гэта горад у Рэспубліцы Комі). 

Пасля заканчэння тэрміну ссылкі айцец Мікалай вярнуўся ў Маскву, быў узведзены з сан пратаіярэя, служыў настаяцелем храма святых мучанікаў Барыса і Глеба. Неўзабаве ён аўдавеў, і восенню 1930 года прыняў манашаскі пострыг з імем Феафан. 13 снежня 1930 года ў Маскве, у Пакроўскай царкве, адбылася хіратанія айца Феафана ў епіскапа Мінскага. Але толькі ў лютым 1931 года епіскап Феафан змог прыехаць у Мінск. Ён пачаў служыць у невялікай прыгараднай драўлянай царкве, непадалёку ад Козырскіх могілак. У 1934 годзе ўладыка Феафан быў узведзены ў сан архіепіскапа. У 1935 годзе ён часова кіраваў Полацка-Віцебскай епархіяй, тым самым стаўшы апошнім архіярэем перадваеннага часу.

9 красавіка 1935 года ўладыка Феафан быў арыштаваны ў другі раз “за шырокае прыцягненне да царквы веруючых”. Таксама яго абвінавачвалі і ў прыналежнасці да царкоўна-манархічнай арганізацыі, якая існавала ў Маскве. Ён быў прыгавораны да знаходжання  ў папраўча-працоўным лагеры тэрмінам на 8 гадоў. Яго адправілі ў Хабараўскі край. Там ён працаваў чарнарабочым. Аднак у кастрычніку 1937 года яго зноў арыштавалі. Суд быў хуткі: пасяджэнннем тройкі УНКУС Далёкаўсходняга краю архіепіскап Феафан быў прыгавароны да расстрэлу. Ёсць звесткі, што 10 лістапада 1937 года ў 21 гадзіну ўладыка Феафан быў расстраляны ў Дальлагу (г.Хабараўск). Аднак месца  яго пахавання да гэтага часу ўстанавіць не ўдалося.

 Архіепіскап Феафан быў рэабілітаваны толькі ў 1990 годзе пастановай Вярхоўнага суда БССР.

Вось так, па-мучаніцку, закончыў свой зямны шлях архіепіскап Феафан.

Літаратура:

Салаўёў,Р. Архіепіскап Феафан – нязломны святар / Расціслаў Салаўёў // Перамога. – 2010. – №10. – 6 лютага. – С.3.

Соловьёв,Р. Архиепископ Феофан / Ростислав Соловьёв // Новогрудские епархиальные ведомости.- 2010. – №7. – июль. – С.12-13.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.