У Казлоўшчынскай ГПБЦ адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Напачатку мерапрыемства засяродзілі ўвагу на грамадскім аб’яднанні “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, мэце гэтай добраахвотнай арганізацыі, пра дзіцячыя клубы “Крылаты дазор”.
Індывідуальныя спаборніцтвы пры разгадванні красворда “Птушка года” паказалі, што эстафету птушкі – сімвала 2016 года прыняў гогаль звычайны. Многа пра гогаля расказала бібліятэкар, а некаторыя факты з жыцця птушкі паведамілі і самі дзеці. Асабліва стараліся браты Арцём і Артур Мазалі. Чытальная зала, дзе праходзіла мерапрыемства, была напоўнена птушынымі галасамі. Напрыканцы рабяты пазнаёміліся з літаратурай аб гэтай птушцы.
