11 мая, да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі, празаіка, публіцыста Раісы Баравіковай, у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы -цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця, прайшла літаратурная вечарына «Ах не трывожце, сэрца так балюча». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жынко Таццяна Віктараўна. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй паэткі, абмяркавалі яе творчы шлях, пазнаёміліся з яе казкамі, апавяданнямі. У час мерапрыемства гучалі вершы, адбылася прэзентацыя кнігі Р.Баравіковай “Кава для дамавіка”