15 лютага 2017 года, да 28-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана,  Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця, ладзіла ў ВПК “Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” сустрэчу-гутарку Афганістан – боль душы маёй”. Вучні 9-ага, 11-ага класаў і іх настаўнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі якія, папярэднічалі ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, даведаліся аб прычынах уводу Савецкіх войск у Афганістан. На мерапрыемстве гучалі песні напісаныя воінамі Афганцамі, гучалі вершы прысвечаныя подзвігу салдата на Афганскай вайне. Успомнілі воінаў інтэрнацыяналістаў з нашай мясцовасці Камінскага Ю.М., Марука А.Я., Шыпіла Л.К., Абрамчыка Б.І., Пачабыта В.Б., Саўчанкава В.М. Да ўвагі прысутных быў  падрыхтаваны гістарычны дакументальны  фільм.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.