20 красавіка работнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі прадоўжылі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам Францыска Скарыну” і правялі літаратурны партрэт “Адкрыць нашчадкам Скарыну”.

Бібліятэкары наведалі Казлоўшчынскі сельскі Савет і разам з бухгалтарам Лішык Ліліяй Алегаўнай, спецыялістам 1 катэгорыі Гародка Алай Дзмітрыеўнай і інжынерам–будаўніком Бараноўскім Пятром Адамавічам чыталі творы Скарыны, вялікага асветніка, першадрукара і гуманіста. Напрыканцы кожны ўдзельнік прачытаў верш, прысвечаны беларускаму культурнаму дзеячу.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.