1 снежня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася чарговая сустрэча з медыцынскім работнікам Савасцюк Людмілай Іванаўнай. Сустрэча была  прымеркавана да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу пад гучнай назвай “Аддай перавагу жыццю без СНІДу”. Гаворка вялася аб тым, што СНІД – вялікая пагроза ўсяму чалавецтву. Даваліся звесткі аб тым, у якіх краінах самыя высокія тэмпы росту ВІЧ-інфекцыі, што прадстаўляе сабой захворванне СНІДам, шляхі заражэння ім, і як уберагчы сябе ад бяды.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.