28 красавіка ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшоў экспрэс-агляд “Адчыняем багацце часопіснага царства”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся з часопісамі, якія выпісвае наша бібліятэка, адказвалі на пытанні бліц-віктарыны “Музыкалка” і адгадвалі загадкі.