12 cтудзеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка—цэнтр зносін і інфармацыі” на фальклорныя пасядзелкі “Ад Ражаства і да Хрышчэння” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”.
Пераход ад Старога года да новага здаўна адзначаўся Калядамі. Гэтыя 12 дзён адкаляднай Куцці да Хрышчэння Гасподняга, па канонах Праваслаўнай Царквы, асвечаныя вялікімі падзеямі Ражства Хрыстова. Людзі тады лічылі: як калядны тыдзень правядзеш, такі ўсё тваё жыццё ў гэтым годзе пойдзе. Менавіта гэтым тлумачацца шматлікія формы калядных варожб. Аб гэтым і вялася размова на мерапрыемстве пад салодкія прысмакі і духмяную гарбату.
