Падарожжа па кнігах “Змітрок Бядуля – дзецям” (да 130-годдзя з дня нараджэння З.Бядулі) прайшло 23 красавіка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. На гэтым мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменніка “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”, “Вялікодныя яйкі”, “Дзе канец свету”, казкамі “Скарб”, “Мурашка-Палашка”, аповесць-казкай “Сярэбраная табакерка”. У сваіх творах пісьменнік закранае пытанні, якія хвалююць маленькага чытача і дапамагаюць яму разабрацца ў жыццёвых праблемах.