З 25-27 красавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі “Трыццаць вёснаў болю і надзей”, прысвечаны 30-й гадаўшчыне Чарнобыльскай трагедыі. У чытальнай зале была арганізавана кніжная інфармацыйная выстава “Чарнобыль – чорны боль”. На выставе прадстаўлены кнігі, карціны і мастацкія творы пра Чарнобыль. На вечар – рэквіем “Чарнобыль – боль маёй краіны” былі запрошаны вучні 9-х класаў ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Таксама быў праведзены агляд літаратуры каля кніжнай выставы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра Чарнобыльскую трагедыю: Васіля Быкава “Воўчая яма”, Івана Шамякіна “Злая зорка”, Івана Пташнікава “Львы”. Гэта сустрэча – сустрэча – боль, сустрэча – смутак, сустрэча- папярэджанне і сустрэча – надзея, што падобная трагедыя больш не паўторыцца.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.