Казлоўшчынская ГПБЦ у рамках акцыі “У Год культуры-у бібліятэку” 20 студзеня ветліва расчыніла свае дзверы для вучняў першага класа. Урок ведаў “Падарожжа ў бібліятэчны свет” быў праведзены для юных чытачоў. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі карыстання, паводзін у бібліятэцы, карыстання кнігай і правяла гульню “Адгадай казку”. На выставе “Кніга – лепшы сябар” былі прапанованы кнігі па тэмах: “Які цудоўны кніжны свет”, “У вольны час – часопісы для вас”, “Па кніжнаму сусвету”, “Пачуць і ўбачыць кнігу”. Дзед Мароз завітаў ў бібліятэку пад дружныя апладысменты. Ён таксама пагуляў з дзецьмі ў гульні: “Замарожу ручкі”, “Меткий стрелок”. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні і прыпеўкі. Кожны атрымаў салодкі пачастунак.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.