29 кастрычніка ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка” на тэму “1000 карысных парад пра здароўе”. Кожны з удзельнікаў аб’яднання выказаў свае меркаванні з нагоды захавання здароўя, і падрыхтаваў свае парады па ЗЛЖ. Лаўнік Надзея дала парады па здароваму харчаванню, Мірашнічэнка Ганна аддала перавагу фізічным практыкаванням. Таксама праслухалі інфармацыю аб уздзеянні шкодных звычак на здароўе маладых людзей.