«Зялёнымі святкамі»

Ой, Тройца,Тройца,багародзіца,
Пасеем жыта,ды няхай зародзіцца.
Вось так на Беларусі пачыналася адно з прыгажэйшых святаў, свята Сёмухі, альбо Троіцы.Людзі прыгожвалі свае хаты зелянінай,кляновым ці бярозавым лісцем, падлогу высцілалі аерам.Таму Сёмуху яшчэ называлі «Зялёнымі святкамі».
У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 20 чэрвеня адбылася сустрэча вучняў ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа» з настаяцелем царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам, які расказаў, як адзначаецца гэтае свята Царквою.