“Званы Хатыні”

Звіняць званы Хатыні. Яны не даюць забыць, што роўна 75 гадоў таму карнікі спалілі ўсю вёску. Для 149 чалавек 22 сакавіка 1943 года стаў апошнім днём жыцця. У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі арганізавана выстава – роздум “Званы Хатыні”. На ёй прадстаўлена інфармацыя пра той жудасны дзень з часопісаў і газет, мастацкія творы А. Адамовіча, П.Броўкі, В.Коўтун, П.Дудніка. Запрашаем наведаць нашу бібліятэку!