“Знаю. Падтрымліваю. Далучаюся”

1 снежня ў свеце адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. У  Гродзенскай вобласці ён праходзіць пад дэвізам “Знаю. Падтрымліваю. Далучаюся”. З мэтай прыцягнення  ўвагі да праблемы ВІЧ-інфекцыі ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна –  мастацкай спадчыны праведзена актуальная размова “СНІД: што мы пра яго ведаем”.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай прадстаўленай на інфармацыйнай выставе  “У дарогу жыцця без СНІДу”. Праглядзелі  відэафільм  “Простыя правілы супраць СНІДу: 5 урокаў”.