«Жывое слова мудрасці духоўнай»

Да Дня праваслаўнай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі адбылася сустрэча вучняў 11 класа ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа» са свяшчэннікам храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Да гэтай сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава «Жывое слова мудрасці духоўнай». Да вучняў звярнуўся пратаіярэй Георгій Ярмоліч. Ён пазнаёміў прысутных са старажытнамі царкоўнымі кнігамі, якім ужо больш за сто гадоў, расказаў пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека. Бібліятэкар расказала пра першадрукара Івана Фёдарава і зрабіла агляд ля выставы.