“Жыві цяпер, думай пра будучыню”

Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла акцыя: “Чырвоная стужка”. У акцыі прынялі ўдзел карыстальнікі бібліятэкі, якім раздаваліся памяткі і буклеты, а таксама чырвоная стужка. Чырвоная стужка – сімвал, які азначае падтрымку, спачуванне і надзеі на будучыню без СНІДу. Сусветны дзень барацьбы са СНІДам праводзіцца ва ўсім свеце, пачынаючы з 1988 года. Пад час акцыі ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава: “Жыві цяпер, думай пра будучыню”, дзе экспанаваліся  дакументы, кнігі, публікацыі з перыёдыкі аб супрацьдзеянні распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, прафілактыцы залежнасцяў, доглядзе і падтрымцы ВІЧ-інфіцыраваных, псіхічным і эмацыйным здароўі насельніцтва.