“Жывое ў вяках беларускае слова”

21 мая ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб, да Дня славянскага пісьменства і культуры, праведзены ўрок-гутарка “Жывое ў вяках беларускае слова”. Удзел прынялі вучні 3-5 класаў. Дзеці даведаліся аб тым, што роднае слова і родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў народа, што мы можам ганарыцца слаўнай гісторыяй нашага пісьменства і друку, што паклалі пачатак славянскага пісьменства першаасветнікі Кірыла і Мяфодзій.