“Жывое слова мудрасці духоўнай”

19 сакавіка Гезгалаўская  сельская біліятэка — цэнтр экалагічнай культуры сумесна з аддзелам культуры і дасуга “Гезгалаўскі  Дом  культуры” падрыхтавалі Дзень праваслаўнай  кнігі “Жывое  слова  мудрасці  духоўнай”. На  мерапрыемства  былі  запрошаны настаяцель  Нагародавіцкай  царквы іерэй Іаан Яровіч,  мясцовая  паэтка Вера  Ігнатаўна Хрышчановіч, хор школы мастацтваў і вучні ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Была падрыхтавана кніжная выстава “Свет праваслаўнай кнігі”.