“Жывое слова мудрасці духоўнай”

Кніга – гэта скрабніца чалавечай думкі, яна заўсёды вызначае духоўны пачатак, духоўнае адраджэнне і станаўленне асобы. І якім не цяжкім быў гістарычны шлях развіцця бібліятэк, усё ж такі першапачатковая аснова – “несці разумнае, добрае, вечнае”, закладзенае ў далёкія часы, застаецца актуальным і па сённяшні дзень.

15 сакавіка  ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілася свята кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай” прысвечае Дню праваслаўнай кнігі. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.  Яго мэта  — яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне іх да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна. У 2018 годзе ўрачыстае мерапрыемства прымеркавана да 1030-годдзя Хрышчэння Русі,  200-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Сямашкі і 150 годдзя з дня смерці метрапаліта.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іярэй Іаан Кісель.  У ходзе размовы ён звярнуў увагу  на неабходнасць чытання духоўных  кніг, бо яны вучаць дабру і міласэрнасці.  На  мерапрыемства  былі  запрошаны:  мясцовыя  паэткі Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, Раіса Уладзіміраўна Лакіза. Вопытам работы падзялілася Нікіпорчык Таццяна Сямёнаўна.

На кніжнай выставе “Духоўнасць – асяродак жыцця” пад час сустрэчы  ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца ​​са старадаўнімі богаслужбовымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай.