“Жывое слова мудрасці духоўнай”

13 ліпеня  супрацоўнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праведзена гадзіна духоўнай культуры “Жывое слова мудрасці духоўнай”, якая адбылася для дзяцей пазашкольнага лагера “Вектар” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Для дзетак была аформлена кніжная выстава “З глыбінь вякоў святлеючыя лікі”. Выхаваць духоўна немагчыма без звароту да вытокаў, без далучэння да матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго народа. Мерапрыемства прысвечана 700-годдзю заснавання і 25-годдзю адраджэння  Навагрудскай Епархіі.