“Жывая спадчына”

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы — клуб ладзілася 21 лютага гадзіна роднай мовы  “Жывая спадчына”. Мэта:  пазнаёміць  вучняў  з  гісторыяй  узнікнення  Міжнароднага дня роднай мовы, са становішчам беларускай мовы ў нашай дзяржаве, на аснове літаратурных  твораў паказаць прыгажосць роднага  слова,  багацце  нашай  духоўнай  спадчыны, заахвоціць  вучняў  ведаць  сваю  культуру,   гісторыю    свайго  народа,  выхоўваць  любоў  і павагу да матчынай мовы. На гэта мерапрыемства былі запрошаны вучні 5-9 класаў класаў і школьны бібліятэкар Тамара Сяргееўна Сербін. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова ў вершах, прыказках, прымаўках, загадках. Завяршылася гадзіна  роднай мовы словамі Сымона Буднага: «Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца. Дык чытайце і вучыцеся».