«Жывая памяць»

У Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Жывая памяць», прысвечаная Дню памяці воінаў — інтэрнацыяналістаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 9 класа ДзУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа» і іх класны кіраўнік. Была падрыхтавана кніжная выстава “Памяць і боль Афганістана” . На выставе прадстаўлены кнігі М.Чаргінца «Тайны чёрных гор»,»Сыновья», А.Праханава «Рисунки баталиста», Г.Бачарова «Поле жизни»,С.Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» і іншыя, партрэты воінаў – інтэрнацыяналістаў. Размова вялася пра нашых землякоў, воінаў — інтэрнацыяналістаў Дзмітрыя Лазовіка, Аляксандра Шылава, Дзмітрыя Грыба, Уладзіміра Мацюкевіча. Была паказана прэзентацыя “Афганистан болит в моей душе”. Вучні чыталі вершы, гучалі запісы аўтарскіх песен воінаў – афганцаў. На мерапрыемстве прысутнічала 18 чалавек.