“Жыццё прысвяціла пакрыўджаным лёсам“

У рамках абласной акцыі «Чытаем разам», у Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы-цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны,  прайшло літаратурнае знаёмства “Жыццё прысвяціла пакрыўджаным лёсам“, да 175-годдзя з дня нараджэння Э. Ажэшка. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні  ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая  школа“. Прысутныя чыталі  ўрыўкі  з твораў пісьменніцы  і вершы, якія прысвяцілі Элізе Ажэшка  Ф.Багушэвіч, А.Цыхун, Ю.Голуб, Д.Бічэль-Загнетава. У бібліятэцы дзейнічае выстава “Жыццё звязанае з Гродна“, на якой прадстаўлены фотаздымкі, найбольш значныя аповесці, апавяданні  і нарысы Элізы Ажэшкі.