«Жыццё бясцэннае»

У Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла гадзіна — папярэджанне «Жыццё бясцэннае», прысвечаная Сусветнаму дню некурэння. У чытальную залу былі запрошаны вучні 9 класа і пратаіярэй Георгій. Бібліятэкар расказала пра гісторыю тытуня, як уплывае цыгарэта на арганізм падлетка. Разам з вучнямі абмеркавалі меры барацьбы з курэннем. Напрыканцы выступіў айцец Георгій. Ён расказаў пра курэнне з пункту гледжання рэлігіі.