«Жанчыны свету»

Дзяўчынка. Жанчына. Маці… Чароўнае кола жыцця, яго пачатак. Беларускі паэт Рыгор Барадулін сказаў: «I калі б была мая воля на тое – пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з маці». 7 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры адбыўся святочны вернісаж «Жанчыны свету». На вернісажы былі прадстаўлены любімыя часопісы нашых чытачоў, гучалі цудоўныя вершы беларускіх і замежных паэтаў, прысвечаныя жанчынам.