«Жанчына — крыніца прыгажосці»

14 кастрычніка ў чытальнай зале Казлоўшчынскай  гарпасялковай бібліятэкі сабраліся жанчыны на вечар-адпачынак «У самовара». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Жанчына — крыніца прыгажосці». Бібліятэкары распрацавалі і правялі цікавую праграму з песнямі, вершамі пра маці. Жанчыны паўдзельнічалі ў конкурсе «Чудесная мама», дзе патрэбна было адказаць на пытанні літаратурнай і казачнай віктарыны, успомніць і праспяваць калыханку, якую яны спявалі сваім дзецям, расказаць забаўляльную гісторыю ці выказванні сваіх дзяцей. Свае вершы прысутным чыталі Аблажэй Галіна Аляксандраўна і Сіняк Людміла Ануфрыеўна.