“Жанчына. Багіня. Маці“

Да Дня маці ў чытальнай зале Казлоўшчынскай ГПБЦ быў праведзены вечар – прысвячэнне “Жанчына. Багіня. Маці“  для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і  вучняў 10 класа. У чытальнай зале аформлена кніжная выстава “Жанчына — крыніца прыгажосці”. Эпіграфам выставы з’яўляюцца словы  “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя —  Мать!». Многа цёплых слоў было сказана ў адрас маці. У час мерапрыемства былі паказаны мультымедыяпрэзентацыі “Женщина с ребёнком на руках” і “Мілая мама”. Вядучыя засяродзілі ўвагу на двух творах мастацтва: іконе  “Владимирская Богоматерь” і карціне Рафаэля “Сикстинская мадонна”. На працягу вечара гучалі запісы песен “Балада аб маці”, “Пісьмо маці” і іншыя.