“Земли моей минувшая судьба. Октябрь 1917”

У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, вызначаючы іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года – гэта знакавая дата. Кастрычніцкая рэвалюцыя стала адным з найвялікшых падзей у гісторыі. Менавіта ў выніку яе адбыліся кардынальныя змены ў становішчы ўсіх класаў грамадства. 8 лістапада ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла паэтычная гадзіна “Земли моей минувшая судьба. Октябрь 1917”. На гэтым мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і падзеямі, звязанымі з 1917 годам. Гучалі вершы М. Асеева, А. Пракоф’ева, У. Маякоўскага, А. Блока.